Беларусь пастаўляе ў Расію пераўпакаваную французскую рыбу — Рассельгаснагляд

Рыба, ілюстрацыйнае фота

Рыба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Рассельгаснагляд абвінаваціў беларускі рыбакансервавы камбінат "Сталічны" у пастаўцы рыбных тавараў, вырабленых з сыравіны невядомага паходжання, а таксама пераўпакаванай еўрапейскай прадукцыі.

Расійскі бок заяўляе, што пад выглядам партыі салёнай рыбапрадукцыі ласосевых парод уласнай вытворчасці беларускае прадпрыемства паставіла пераўпакаваную французскую прадукцыю. Рассельгаснагляд спасылаецца на лабараторныя даследаванні, якія паказалі масавую долю паваранай солі ў рыбе менш за 0,1%. То бок, прадукцыя не перапрацоўвалася ў Беларусі, а яе проста пераўпакавалі.

Таксама паведамляецца, што для цэха па вытворчасці рыбных кансерваў камбіната была пастаўленая сыравіна з ветсертыфікатам Фарэрскіх выспаў. А дазвол на ўвоз быў дадзены для сыравіны з Нарвегіі і не той фірме, якая пазначаная ў беларускім дакументах.

Рассельгаснагляд просіць беларускі бок правесці праверку па выяўленых парушэннях і не дапускаць такія пастаўкі рыбапрадукцыі ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі