Беларусь паўдзельнічае ў стварэнні станцыі на Месяцы

НАН РБ думае не толькі пра зямныя праекты, але і пра космас

НАН РБ думае не толькі пра зямныя праекты, але і пра космас / pixabay.com

Беларусь паўдзельнічае ў стварэнні Міжнароднай навуковай станцыі на Месяцы. Наша краіна далучылася да кітайска-расійскага праекта. Напярэдадні стала вядома пра падпісанне дэкларацыі аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук РБ і Кітайскай нацыянальнай касмічнай адміністрацыяй.

"Напрамкамі супрацоўніцтва будуць з'яўляцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне тэхнікі і тэхналогій касмічнага прымянення, новых матэрыялаў і электроннай кампанентнай базы, падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў і спецыялістаў, — паведамляе прэс-служба НАН. — ...Дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы дарожнай карты супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Кітайскай нацыянальнай касмічнай адміністрацыяй па канкрэтных навукова-тэхнічных праектах у рамках стварэння і эксплуатацыі Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі".

Кітайска-расійскі праект стартаваў у 2021-м. Да яго ўжо далучыліся Азэрбайджан, ААЭ, Пакістан, ПАР, Азіяцка-Ціхаакіянская арганізацыя касмічнага супрацоўніцтва, швейцарская авіякасмічная кампанія. Да 2028-га павінна быць створана базавая мадэль станцыі. На 2031-2035 гады запланавана пяць місій на спадарожнік Зямлі.

Беларусь паўдзельнічае ў стварэнні станцыі на Месяцы
t.me/nanbelarus/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі