Беларусь павялічыла ваенныя выдаткі на 22 млн долараў

Беларусь павялічыла ваенныя выдаткі на 22 млн долараў

Беларусь павялічыла ваенныя выдаткі на 22 млн долараў. У 2017 годзе яны склалі $528 мільёнаў, у 2016-м было 506 мільёнаў долараў. Інфармацыя пра гэта змешчана ў штогадовым дакладзе Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў. Як адзначае партал tut.by, летась на кожнага беларуса прыпадала 55 долараў ваенных выдаткаў. А вось іх адсотак у ВУП Беларусі за год знізіўся — з 1,07% да 1%.

Варта адзначыць, што ваенныя выдаткі ЗША складаюць больш за 602 млрд долараў, Расіі — больш за 61 млрд долараў, у Польшчы гэтая лічба значна меншая — амаль $10 млрд, ва Украіны — 2,7 млрд долараў, у Літвы — 816 мільёнаў долараў, у Латвіі — 507 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі