Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіянату

Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіянату

Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіянату. На гэты раз — першынства Еўропы па велатрэку, які мусіў прайсці ў Мінску ў чэрвені. Еўрапейская асацыяцыя веласіпедыстаў тлумачыць рашэнне пра перанос так: "У святле бягучай міжнароднай сітуацыі".

Усё пачалося з таго, што тры зборныя — Германіі, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў — адмовіліся ехаць на чэмпіянат Еўропы па велатрэку ў Беларусь. Іх федэрацыі выступілі за перанос спаборніцтваў з нашай краіны. Яны спасылаліся на сітуацыю ў Беларусі і пытанні бяспекі.

27 траўня Еўрапейская асацыяцыя веласіпедыстаў прыняла рашэнне пра перанос на пасяджэнні ў Лазане.

Раней наша краіна ўжо пазбавілася чэмпіянату свету па хакеі, пяцібор'і, а таксама каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. Нядаўна з Беларусі перанеслі этап Кубка свету па біятлоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі