Беларусь плануе павялічыць пастаўкі прадуктаў у Расію ў паўтара раза
Пра гэта паведаміў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Паводле слоў Мясніковіча, у грашовым выразе аб'ёмы продажаў на расійскім рынку харчовых тавараў будуць павялічаны ў паўтара раза ў параўнанні з мінулым годам. Маецца на ўвазе рэшта года - жнівень-снежань. У асноўным гэта будзе вырашацца за кошт паставак у Расію малочнай прадукцыі. Таксама рэзка ўзрасце экспарт у суседнюю краіну масла, сыроў, сухога абястлушчанага малака і па цэлым шэрагу найменняў іншай прадукцыі, перакананы прэм’ер.
Пры гэтым Мясніковіч запэўніў, што павелічэнне паставак харчавання ў Расію ні ў якім выпадку не адаб'ецца адмоўна на ўнутраным рынку. "Я асабіста разгледзеў усе магчымыя балансы. Дадатковыя пастаўкі прадукцыі ў Расію будуць забяспечаныя за кошт росту вытворчасці перапрацоўчых прадпрыемстваў. Такім чынам, у прыярытэтным парадку будуць забяспечаны патрэбы ўнутранага рынку, а беларускім вытворцам даць магчымасць зарабіць і на расійскім рынку", - сказаў ён.
Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, па продажах харчавання на расійскі рынак Беларусь за названы перыяд выйдзе з плюсам прыкладна ў $ 200-300 мільёнаў, перадае БелТА.