Беларусь просіць Італію выдаць былога дырэктара “Пінскдрэва”
Генпракуратура накіравала запыт на выдачу Ларана Арыніча, затрыманага ў Італіі 16 чэрвеня.
Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў Генеральнай пракуратуры паведамляе агенцтва “Інтэрфакс-Захад”.
Нагадаем, гэта ўжо не першая спроба беларускіх уладаў дамагчыся экстрадыцыі Арыніча. Мінулым летам былога дырэктара “Пінскдрэва” знайшлі і затрымалі на тэрыторыі Польшчы. Аднак палякі на пракурорскі запыт аб экстрадыцыі не адказалі.
Са жніўня 2011 года Ларан Арыніч знаходзіцца ў росшуку. Супраць яго распачатая крымінальная справа пасля пажару на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП”, падчас якога загінула 14 чалавек, і больш за 20 атрымалі траўмы.