Беларусь прыпыніла транзіт нафты ва Украіну

Беларусь прыпыніла транзіт нафты ва Украіну

Беларусь прыпыніла транзіт нафты ва Украіну, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма". Гэта тлумачыцца тым, што ва Украіне няма свабодных рэзервуараў для адпампоўкі "бруднай" нафты, якая знаходзіцца ў трубаправодзе "Дружба". 

Аднавіць прапампоўку нафты ва Украіну плануецца ў ноч на 20 траўня. 

Транзіт нафты ў бок Польшчы не вядзецца.

ААТ "Гомельтранснафта Дружба" падае нафту на Мазырскі НПЗ. Паведамляецца, што нафта на Мазырскі НПЗ пастаўляецца ў аб'ёмах, дастатковых для поўнай вытворчай загрузкі. На самім заводзе дагэтуль рамантуюць абсталяванне, пашкоджанае забруджанай сыравінай.

ААТ "Нафтан" па-ранейшаму працуе на зніжанай загрузцы, бо паставак чытай нафты па нафтаправодзе Сургут — Полацк недастаткова. Трубаправод Унеча — Полацк, па якім на "Нафтан" сыравіна пастаўлялася раней, запоўнены бруднай нафтай, таму ён прастойвае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі