Беларусь стала галоўным працадаўцам для расіян за мяжой

Якія спецыялісты з Расіі запатрабаваныя ў Беларусі?

Якія спецыялісты з Расіі запатрабаваныя ў Беларусі?

Беларусь заняла першае месца па колькасці прапаноў працы для расіян, піша РБК са спасылкай на даследаванне HeadHunter. У 2024 годзе на вакансіі ў Беларусі прыйшлося 22% усіх запрашэнняў (172,3 тыс.).

Усяго расіянам накіравалі 769 тыс. прапаноў на працу за мяжой, што на 33,6% больш, чым у 2023 годзе.

Следам за Беларуссю ідуць Казахстан (20%, 150,9 тыс.), Грузія (9%, 69,7 тыс.), Турцыя (9%, 67,8 тыс.), Узбекістан (7%, 57,2 тыс.).

Найбольш запатрабаваныя менеджары па продажах (13%), праграмісты (10%), аператары call-цэнтраў (5%).

Адзначым, што з-за росту колькасці іншаземцаў, у тым ліку расіян, у 2024 годзе ў Мінску цэны на арэнду кватэр выраслі на 10–15%, а ў асобных сегментах — да 20%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі