Беларусь стала партнёрам БРІКС — з еўрапейскіх краін там толькі Турцыя

БРІКС

БРІКС

Беларусь афіцыйна стала краінай-партнёрам БРІКС. Гэтая арганізацыя была заснаваная ў 2006 годзе, яе чальцамі сталі Расія, Бразілія, Індыя, Кітай, Паўднёвая Афрыка, ААЭ, Егіпет і Эфіопія. БРІКС стваралася як арганізацыя найбуйнейшых паводле плошчы краін, якія развіваюцца.

У 2024 годзе прайшоў чарговы саміт БРІКС. Тады быў прапанаваны новы склад дзяржаў, якія маюць дачыненне да БРІКС — акрамя Беларусі ў яго ўвайшлі Алжыр, Балівія, В'етнам, Інданезія, Казахстан, Куба, Малайзія, Нігерыя, Тайланд, Турцыя, Уганда, Узбекістан.

Статус краіны-партнёра прадугледжвае ўдзел на пастаяннай аснове ў спецыяльных сесіях самітаў і сустрэч міністраў замежных спраў БРІКС.

У БРІКС ўваходзяць не толькі саюзнікі, але і канкурэнты, і нават варожыя адна адной краіны. Некаторыя чальцы БРІКС выступаюць супраць ЗША, некаторыя атрымліваюць амерыканскую дапамогу. Наяўнасць супярэчнасцяў часам выліваецца ў няпростыя сітуацыі.

Так, напрыклад, у 2023 годзе саміт БРІКС праходзіў у Паўднёвай Афрыцы, і гэта паставіла кіраўніцтва краіны ў няёмкую сітуацыю. На саміт быў запрошаны Уладзімір Пуцін, а Міжнародны крымінальны суд напярэдадні выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расіі. Калі б Пуцін прыляцеў на саміт, у ПАР яго павінны былі б арыштаваць. Але кіраўніцтва Расіі прыняло рашэнне, што прэзідэнт будзе выступаць на саміце па відэасувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі