Беларус Сяргей Алейнікаў будзе трэніраваць літоўскі футбольны клуб

Як паведамляе "Прессбол", у мінулым сезоне "Дайнава" заняла восьмае месца ў чэмпіянаце Літвы. Сёлета першынство стартуе 8 сакавіка.



Сяргею Алейнікаву 52 гады. Ён — адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў у ХХ стагоддзі. У 1981-1989 гадах выступаў за мінскае "Дынама", стаў чэмпіёнам СССР 1982 года. Паспяхова гуляў за зборную Савецкага Саюза. З 1989-га выступаў за італьянскія клубы, у тым ліку за "Ювентус". Пасля працаваў футбольным трэнерам, жыве ў Італіі.



Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі