Беларусь у рэйтынгу пашпартоў знаходзіцца побач з часткова прызнаным Косава
Пашпарты
Беларускі пашпарт заняў 53-е месца ў рэйтынгу пашпартоў. Месца ў спісе залежыць ад колькасці краін, у якія ўладальнік пашпарта можа прыехаць без візы або ў якіх можа атрымаць візу па прыбыцці.
На першым месцы знаходзіцца пашпарт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, на другім — іспанскі. А трэцяе месца дзеляць адразу 14 еўрапейскіх краін. З суседзяў Беларусі самае высокае месца ў рэйтынгу — у польскага пашпарта. Ён займае чацвёртую пазіцыю.
У рэйтынгу не ўлічаныя праблемы, з якімі сутыкаюцца палітычна актыўныя ўладальнікі беларускіх пашпартоў, вымушаныя жыць за мяжой. Яны не могуць абмяняць пашпарт, прыехаўшы дадому або звярнуўшыся ў консульства Беларусі, і застаюцца без дакументаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.