Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі

Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі

Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі. У 2017 годзе прадпрыемствы Дзяржкамваенпраму павялічылі экспарт сваёй прадукцыі на 15% і зарабілі на пастаўках у замежжа ўзбраення больш за 1 млрд долараў. Пра гэта распавёў старшыня камітэта Алег Двігалёў. Паводле яго слоў, калі ў 2016 годзе пастаўкі ішлі ў 60 краін свету, то летась іх колькасць павялічылася да 69. Галоўны пакупнік беларускай зброі — Расія, інфармуе БЕЛТА.

У 2018 годзе мусіць пачацца экспарт айчыннай рэактыўнай сістэмы залпавага агню “Паланэз”. Пры гэтым не толькі ў краіны СНД ці АДКБ, але “і ў больш далёкія”, адзначыў Двігалёў.

Беларусь уваходзіць у топ-20 сусветных экспарцёраў зброі
"Паланэз". Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі