Беларусь уводзіць месячны "бязвіз" для жыхароў Літвы і Латвіі
Грамадзянам Літвы і Латвіі з 16 красавіка для наведвання Беларусі не спатрэбіцца віза. Адпаведная абвестка з'явілася ў памежных пунктах пропуску. Пазней Памежны камітэт удакладніў, што "бязвіз" пачынае дзейнічаць з 15 красавіка.
Пры гэтым і Латвія, і Літва ўваходзяць у спіс "недружалюбных дзяржаваў".
Учора Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што для грамадзянаў суседніх з Беларуссю краін (Польшчы, Літвы, Латвіі) могуць увесці бязвізавы рэжым.
Журналістам тэлеканала, абвешчанага ў Беларусі экстрэмісцкім, у Дзяржаўным памежным камітэце удакладнілі: "бязвіз" уводзіцца толькі на месяц — з 16 красавіка да 15 траўня.
Для перасячэння мяжы грамадзянам Латвіі і Літвы спатрэбяцца (акрамя пашпарту) толькі страхоўка, ПЛР-тэст ці сертыфікат пра вакцынацыю і грошы (дзве базавыя велічыні на дзень перабывання) або выпіска з банкаўскага рахунку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.