Беларусь выставіла рахунак "Газпраму"

"Газпрам" мае запазычанасць перад Беларуссю за транзіт расійскага газу ў Заходнюю Еўропу. Сума пазыкі — каля 200 мільёнаў долараў, — заявіў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпінец. Гэта прыкладна столькі ж, колькі, на думку расійскага ўраду, Беларусь вінная "Газпраму" за пастаўкі "блакітнага паліва" ў 2010 годзе. Нагадаем, што у выпадку нявыплаты гэтай пазыкі "Газпрам" абяцае з 10 гадзінаў раніцы панядзелка, 21 чэрвеня, на 85% абмежаваць пастаўкі газа ў Беларусь.

"Такое глыбокае абмежаванне можа зачапіць і пытанні транзіту", — цытуе сп. Таўпінца агенцтва РБК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі