Беларус заблакаваў рух у польскім горадзе, пайшоўшы набываць тэлевізар
Выпадак адбыўся ў горадзе Вышкув Мазавецкага ваяводства.
З прычыны таго, што беларускі кіроўца фуры пайшоў у краму, аўтамабілем была заблакаваная адна з цэнтральных гарадскіх дарог. Каб зменшыць дарожны затор, мясцовым паліцэйскім паўгадзіны давялося рэгуляваць на вуліцы транспартны рух.
Пазней беларус паспрабаваў растлумачыць праваахоўнікам, што быў вымушаны пайсці у краму, каб набыць для начальніка вялікі тэлевізар. Паліцэйскіх такія прычыны не пераканалі і кіроўца быў аштрафаваны, паведамляюць польскія СМІ.