Беларусь закрывае межы

Беларусь закрывае межы

29 кастрычніка стала вядома, што закрытая на ўезд беларуска-літоўская мяжа. Прычынай такога рашэння называецца сітуацыя з COVID-19. Як паведамляе @onlinerby, закрыццё мяжы з Літвой пацвердзілі на Гродзенскай мытні. Там прызнаюць, што рашэнне нечаканае і для іх. "Не перажывайце, гэта ніякае не вайсковае становішча, — кажуць там. — Прычына ў COVID-19".

Падобная інфармацыя прыходзіць таксама з межаў з Польшчай, Латвіяй і Украінай. На памежных пунктах стаяць чэргі — у нашу краіну не ўпускаюць.

Дарэчы, у чацвер Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт памежнай бяспекі. "Нам трэба сёння яшчэ раз паглядзець, мы шмат зрабілі, калі я казаў: мы павінны закрыць мяжу, — гаварыў ён. — Закрыць мяжу — не зрабіць яе жалезнай заслонай, гэта нікому не трэба".

Далей Лукашэнка гаварыў пра распаўсюд каранавіруса. "Вы бачыце, якая ўспышка шалёная адбылася ў разы ў Еўропе, — працягваў ён. — Ды і ў нас ужо рост пад тысячу. Дзякуй богу, няма шалёнага росту ковід-пнеўманій".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі