У снежні Беларусь заплаціла Расіі $285 млн — за 8 знішчальнікаў Су-30СМ?

У снежні Беларусь заплаціла Расіі $285 млн — за 8 знішчальнікаў Су-30СМ?

У снежні 2019 года Беларусь нешта імпартавала з Расіі па "непублікаваных пазіцыях" на 285 мільёнаў долараў. На гэта звярнуў увагу аналітык Ягор Лебядок.

Гаворка можа ісці пра аплату за пастаўкі расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ. У лістападзе 2019 года ў Беларусь ужо прыбыло звяно з чатырох такіх знішчальнікаў. За іх, па звестках Лебядка, наша краіна заплаціла $142 млн. Расія мусіць паставіць у Беларусь яшчэ два звяны — восем самалётаў. Іх кошт — якраз каля 285 мільёнаў долараў.

У Міністэрстве абароны карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што пастаўка астатніх васьмі Су-30СМ у Беларусь пакуль што не адбылася.

"Чатыры самалёты ўжо ў Беларусі, — кажа ў каментары Еўрарадыё афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік. — Аплата, як і пастаўкі, ідзе паэтапна. Астатнія [знішчальнікі] будуць пастаўляцца па меры гатовасці. Згодна з умовамі кантракта, усе 12 самалётаў павінны быць пастаўленыя ў Беларусь да 2022 года. Усе дамовы ў сіле, усё — як раней".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі