Беларусь запросяць назіраць за крымскім рэферэндумам
Назіральнікамі запросяць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
З такой прапановай выступіў кіраўнік міжнароднага камітэта Савета Федэрацыі Расіі Міхаіл Маргелаў, паведамляе searchnews.info.
Па словах сенатара, колькасць міжнародных місій на выбарах не абмежаваная. Маргелаў таксама заявіў, што міжнародны камітэт плануе ў далейшым рэгулярна абмяркоўваць сітуацыю ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым у фармаце пашыраных пасяджэнняў.
На фота ria.ru — сенатар Маргелаў