Беларус, затрыманы падчас пратэстаў у Грузіі, вылецеў у Літву
Яўген Муравіцкі
Беларус Яўген Муравіцкі, якога затрымалі 30 лістапада ў Грузіі падчас пратэстаў, 7 снежня вылецеў з Тбілісі ў Вільню, паведаміў "Позірку" актывіст Раман Кісляк.
"Па парадзе праваабаронцаў ён эвакуяваўся з Грузіі", — адзначыў суразмоўца.
Пра затрыманне Муравіцкага стала вядома 30 лістапада, калі паліцыя арыштавала ў Тбілісі больш за 100 чалавек.
"Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць", — расказаў беларус “Радыё Свабода” пра сваё затрыманне.
Пратэсты ў Грузіі працягваюцца ўжо больш за тыдзень. Грамадзяне выйшлі на вуліцы буйных гарадоў пасля рашэння праўладнай партыі «Грузінская мара» замарозіць перамовы аб уступленні краіны ў ЕС.
Сілавікі праводзяць жорсткія затрыманні, б'юць людзей, выкарыстоўваюць вадамёты, слёзатачывы газ і гумавыя кулі. Пратэстуючыя выкарыстоўваюць супраць сілавікоў піратэхніку.
У Тбілісі затрымліваюць лідараў апазіцыі і актывістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.