Беларусь зноў павысіла экспартныя цэны на масла для Расіі

Сметанковае масла

Сметанковае масла / pixabay.com

Мінсельгасхарч Беларусі зноў павысіў мінімальныя экспартныя цэны на сметанковае масла пры пастаўках у Расію. На гэта звярнуў увагу Reform.by. Пастанова ведамства была падпісана ў аўторак і сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новыя цэны пачынаюць дзейнічаць з сённяшняга дня.

Кошты выраслі на 10 расійскіх рублёў за кілаграм. Цяпер сметанковае масла тлустасцю 80% і павінна экспартавацца ў РФ коштам не таннейшым за 480 расійскіх рублёў за кілаграм, а масла тлустасцю ад 72% да 80% – не таннейшым за 430 расійскіх рублёў за кілаграм. Экспартныя цэны на іншыя малочныя прадукты і ялавічыну не пераглядаліся.

У верасні Мінсельгасхарч двойчы падвышаў кошты масла для Расіі. І тады ж Беларусь адмовілася ад спецыяльнай цаны на ялавічыну для Кітая, а таксама знізіла цэны на сыры для Азербайджана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі