Беларуса адправілі ў калонію за выказванні пра пратэсты ў Казахстане
Аляксандр Петушкоў / t.me/viasna96
Беларуса адправілі на 7,5 года ў калонію ўзмоцненага рэжыму за выказванні пра пратэсты ў Казахстане. У Гродне асуджаны 34-гадовы жыхар Слоніма Аляксандр Петушкоў. Яго крымінальную справу разглядаў абласны суд (суддзя — Дзмітрый Бубенчык), піша @viasna96.
Слонімца прызналі вінаватым адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы", "Масавыя беспарадкі" і "Абраза Лукашэнкі".
Вядома, што Петушкоў быў затрыманы 12 студзеня сёлета за "негатыўную інфармацыю ў тэлеграм-чатах з нагоды падзей у Казахстане": пра пратэсты, пра змену ўлады і міратворцаў. Летам КДБ унёс Аляксандра Петушкова ў "спіс тэрарыстаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.