Беларуса, затрыманага ва Украіне за шпіянаж, пакінулі пад вартай да 30 студзеня

Беларуса, затрыманага ва Украіне за шпіянаж, пакінулі пад вартай да 30 студзеня

Грамадзяніну Беларусі, якога ў чэрвені затрымалі ва Украіне па падазрэнні ў шпіянажы, працягнулі ўтрыманне пад вартай да 30 студзеня 2018 года, піша tut.by. Яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прадстаўнікі беларускай амбасады ва Украіне наведваюць затрыманага ў СІЗА ў Чарнігаве. Апошняя сустрэча адбылася больш за два тыдні таму — 10 лістапада. Як паведаміў журналістам старшы дарадца, консул беларускай амбасады Сяргей Бабоў, затрыманы мінчук пачуваецца нармальна.

"Бадзёры, духу не губляе, скаргаў на ўмовы ўтрымання ў яго няма. Там, вядома, не курорт, але трымаецца ён малайцом", — распавёў дыпламат. Наступны візіт да затрыманага запланаваны на пачатак снежня. 

Консул удакладніў, што абвінаваўчага заключэння па выніках расследавання пакуль няма — нестае яшчэ заключэння адной з экспертыз. Таму калі пачнецца суд, невядома.

Генпракуратура Беларусі больш за месяц таму накіравала ўкраінскім калегам запыт наконт гэтай сітуацыі. Але адказу пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі