Беларусам не пакажуць новага "Бэтмэна"
Новы фільм пра "Бэтмэна" ў беларускіх кінатэатрах не пакажуць. Мінскі "Кінавідэапракат" аб'явіў, што прэмʼеры не будзе.
Раней стала вядома, што паказ фільма адменены і ў Расіі.
Заходнія кампаніі ў адказ на расійскую агрэсію ва Украіне адмаўляюцца паказваць свае фільмы ў Расіі.
Сусветная прэм'ера фільма адбудзецца 2 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.