Беларусам прапанавалі паглядзець, як працуюць канвееры фабрык

На "Камунарцы"

На "Камунарцы" / kommunarka.by

У Беларусі праходзіць акцыя "Месяц прамысловага турызму". У рамках яе ўсе ахвочыя могуць пагуляць па самых буйных заводах краіны і паглядзець на працу ў цэхах.

Экскурсіі будуць праходзіць на "Белдзяржхарчпраме". Наведвальнікі змогуць знутры ўбачыць працу “Лідахарчканцэнтрату” (адна з самых папулярных прадукцый — гэта кукурузныя палачкі), “Мазырсолі”, “Чырвонага харчавіка”, “Полацкіх напояў і канцэнтратаў”, “Слодыча”, “Камунаркі”, “Спартака”, “Крыніцы”, “Мінскага завода ігрыстых він”.

Калі вы хочаце далучыцца да акцыі, вылучыце дату і час і пакіньце заяўку на сайце прадпрыемства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі