Беларусаў папярэдзілі, у якіх краінах небяспечна здымаць наяўныя з карткі
Беларусаў папярэдзілі, у якіх краінах небяспечна здымаць наяўныя грошы з банкаўскай карткі. Як піша TUT.by, у “праблемны спіс” увайшла 101 дзяржава свету — амаль усе ў Паўднёва-Усходняй Азіі ды ў Лацінскай Амерыцы. Небяспечнымі таксама лічацца Злучаныя Штаты, а вось краіны Еўрасаюза ў гэты спіс не трапілі.
Пры гэтым спецыялісты банкаў адзначаюць, што нават беспраблемныя краіны не заўсёды могуць датрымаць бяспеку зняцця наяўных у банкаматах. Тое самае аплатай карткамі ў крамах, кавярнях і рэстаранах. Засталіся і асобныя краіны, дзе дагэтуль ёсць тэрміналы для картак з магнітнай паласой.
Тым, хто збіраецца ў адпачынак за мяжой і хоча разлічвацца там картках, раяць зрабіць тры рэчы: падключыць SMS-спавяшчэнне, даведацца пра ліміты, вызначаныя на зняцце наяўных у краінах з павышанай рызыкай, а таксама паведаміць банку, у якую краіну вы накіроўваецеся. Калі раптам па картцы пройдзе падазроная аперацыя, банк можа аператыўна яе заблакаваць.