Беларусаў прымусяць плаціць за дэзінфекцыю на літоўскай мяжы?
У сярэдзіне жніўня Літва можа ўвесці збор на транспарт, які дэзінфікуецца дзеля прафілактыкі распаўсюду афрыканскай чумы свіней з Беларусі.
Літоўцы спасылаюцца на тое, што вылучаныя на гэта сродкі з іх бюджэту ўжо сканчаюцца, інфармуе interfax.by. Па словах кіраўніка Літоўскай ветэрынарна-харчовай службы Ёнаса Мілюса, дэзінфекцыя каштуе прыблізна 25 літаў для грузавых аўтамабіляў і 5 літаў для легкавых. Чыноўнік адзначыў, што цяпер ідуць кансультацыі з Мінюстам і ўрадам з нагоды магчымасці ўвядзення такога збору.
У панядзелак, 29 ліпеня, кіраўнікі ветэрынарных службаў Латвіі, Літвы, Эстоніі ды Польшчы правялі ў Вільні нараду па праблеме свіной чумы. Яны сышліся ў думцы, што на мяжы з Расіяй і Беларуссю варта стварыць буферную зону, пабудаваць плот, які будзе абмяжоўваць міграцыю дзікіх жывёл, і закупіць абсталяванне для дэзінфекцыі. Чатыры краіны чакаюць ад Еўракамісіі фінансавай дапамогі для рэалізацыі гэтых мераў.
Пры гэтым удзельнікі нарады не выпрацавалі адзіную пазіцыю наконт таго, ці трэба знішчаць свіней на мяжы з Беларуссю і ўзмацняць жорсткасць парадак імпарту кармоў.
Фота — gpk.gov.by