"Беларусбанк" памылкова спісаў з некаторых картак двайныя сумы
Некаторыя карыстальнікі картак "Беларусбанка" 23 чэрвеня сутыкнуліся з праблемамі: яны не маглі аплаціць свае пакупкі карткамі. А ў некаторых баланс увогуле пайшоў "у мінус".
На сайце банка тлумачыцца, што напярэдадні памылкова адбылося двайное спісанне сродкаў па некаторых картках. Грошы абяцаюць вярнуць да канца дня. Праўда, карткамі, на якіх адмоўны баланс рахунку, карыстацца пакуль нельга.
У кантакт-цэнтры "Беларусбанка" журналістам TUT.by паведамілі, што спісанне адбылося па картках БЕЛКАРТ, БЕЛКАРТ-Maestro, Maestro.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.