"Беларусбанк" папярэджвае пра выпадкі махлярства ў Viber

"Беларусбанк" папярэджвае пра выпадкі махлярства ў Viber

"Беларусбанк" папярэджвае сваіх кліентаў, што ўзнік новы від махлярства з выкарыстаннем месенджара Viber.

Карыстальнікам месенджера прыходзіць паведамленне ад фальшывага акаўнту "Беларусбанк Анлайн". Гэты акаўнт мае лагатып банка і зарэгістраваны на замежны нумар тэлефона.

Змест паведамлення прыкладна такі: "Паважаны кліент "Беларусбанка", наша служба падтрымкі спяшаецца паведаміць вам, што ў сувязі з частымі выпадкамі махлярства ваша карта заблакаваная. Баланс 0.01 BYN. Вам варта звярнуцца ў бліжэйшае аддзяленне банка альбо па нашых кантактах у Viber". Таксама махляры могуць паведамляць, што карта заблакаваная ў сувязі з частымі ашуканскімі аперацыямі і атксама прапаноўваць звярнуцца ў банк альбо звязацца праз Viber.

"Беларусбанк" заклікае кліентаў не перадаваць іншым інфармацыю аб рэквізітах плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, 3D-пароль або аднаразовы СМС-пароль, у тым ліку уводзячы даныя на сумнеўных інтэрнэт-старонках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі