"Беларусьфільм" здыме фільм "Класная" пра жыццё маладой настаўніцы
Ідэалагічную гісторыю хочуць пабудаваць вакол адаптацыі настаўніцы да месца размеркавання
"Беларусьфільм" у студзені 2025 года плануе пачаць здымкі ідэалагічнага фільма пра жыццё маладой настаўніцы, піша “Настаўніцкая газета”. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, якое год таму збірала гісторыі пра педагогаў для стварэння сцэнара.
Фільм здымае малады рэжысёр Кірыл Халецкі, які раней працаваў над прапагандысцкім фільмам "Культурны код".
Спачатку фільм хацелі назваць "Класная дама", але потым вырашылі скараціць да "Класная". У 2024 годзе ўзгаднілі сцэнар і падабралі акцёраў.
Сюжэт распавядае пра 22-гадовую выпускніцу педагагічнага ўніверсітэта, якая ўсё жыццё пражыла ў Мінску і атрымала размеркаванне ў сельскую школу. Яна становіцца класным кіраўніком 11-га класа, дзе вучні амаль яе равеснікі, дадае канал "Священный Белавуд".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.