Беларуска спрабавала пералічыць у Афрыку 2000 фальшывых долараў

Беларуска спрабавала пералічыць у Афрыку 2000 фальшывых долараў

Беларуска спрабавала пералічыць у Афрыку 2000 фальшывых долараў. Здарэнне адбылося ў Гродне ў адным з банкаў. 46-гадовая жанчына перадала для здзяйснення міжнароднага пераводу ў адну з афрыканскіх краін 20 банкнот па 100 долараў. Супрацоўніца банка хутка вызначыла, што яны фальшывыя (пазней гэта пацвердзілі эксперты), і выклікала міліцыю. Жанчыну затрымалі, па факце збыту падробленай валюты распачатая крымінальная справа.

Беларуска спрабавала пералічыць у Афрыку 2000 фальшывых долараў
Фота: sk.gov.by

Высветлілася, што долары жыхарка Гродна атрымала ад знаёмага, з якім працяглы час вядзе перапіску ў адной з сацыяльных сетак. Мужчына папрасіў яе пералічыць грошы ў Афрыку, нібыта як дапамогу яго сыну, бо сам "не мог гэта зрабіць". Раней ён жа завалодаў 3 тысячамі долараў і 730 еўра, якія належалі жанчыне. Сказаў, што валюта патрэбная для дапамогі дзіцяці. Жанчына адпраўляла грошы праз міжнародныя пераводы. Яе паказанні цяпер правяраюцца, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Сямікласнік з Мядзела зрабіў фальшывыя беларускія грошы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі