"Беларуськалій": Аднаўленне супрацоўніцтва з "Уралкаліем" немагчымае

"Сёння гаварыць аб працы ці аб сумеснай дзейнасці з "Уралкаліем" на фоне стварэння Беларускай калійнай кампаніі ў новым выглядзе, я думаю, ужо не актуальна", — цытуе словы Прахоцкага РІА "Новости".



Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома пра стварэнне Беларуссю ўласнага трэйдэра калійных угнаенняў. Раней "Беларуськалій" прадаваў прадукцыю праз "Беларускую калійную кампанію", сумеснага трэйдэра з "Уралкаліем". Аднак у канцы ліпеня расійская кампанія аб'явіла аб спыненні супрацоўніцтва і пачатку самастойнага продажу ўгнаенняў. У канцы жніўня ў Мінску затрымалі гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, якога абвінавачваюць у нанясенні шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі