“Беларуськалій” сёлета знізіць вытворчасць калійных угнаенняў
“Беларуськалій” у другім паўгоддзі 2017 года знізіць вытворчасць калійных угнаенняў. Прычына — запланаваныя рамонтныя работы на рудаўпраўленнях. Адпаведна скароцяцца аб’ёмы экспарту калійных угнаенняў, інфармуе прэс-служба Беларускай калійнай кампаніі.
Адзначаецца, што працы будуць адбывацца паслядоўна. На ліпень запланавалі капітальны рамонт на першым рудаўпраўленні “Беларуськалія”.
Фота: БЕЛТА