Беларуская Амерыка: чым яна жыве, што спявае, пра што марыць — эфір
Уладзімер Пугач
Сустрэчы беларусаў ЗША з беларускімі творцамі ўжо сталі традыцыяй. Колькасць беларускай дыяспары ў Амерыцы, маштабы самой гэтай краіны і вялікае жаданне беларусаў зладзіць такія творчыя сустрэчы “сваіх са сваімі” дазваляюць ладзіць цэлыя туры. Такім чынам ужо праехалі і Сяржук Доўгушаў, і Зміцер Вайцюшкевіч, і Лявон Вольскі, і Юры Стыльскі з музычнымі сустрэчамі, і Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч з тэатральнымі і паэтычнымі імпрэзамі, і Зміцер Лукашук з прэзентацыяй “Беларускай нацыянальнай ідэі”. Цяпер з вялікім турам творчых сустрэч па беларускай Амерыцы вандруе франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач.
Што здзівіла Пугача падчас гэтага тура і чым адметная для яго гэтая вандроўка па ЗША? Ці застаецца ў беларусаў Амерыкі цікавасць да беларускіх падзей і да таго, што робяць беларускія творцы сёння? Як сустракаюць яго беларусы, што іх хвалюе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.