Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка з'ехала з Кітая ў Турцыю
Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка з'ехала з Кітая ў Турцыю. Яна будзе выступаць у клубе "Якін Догу", за які гуляла ў мінулым годзе, інфармуе БЕЛТА.
У бягучым сезоне цэнтравая беларускай зборнай выступала за кітайскі "Гуандун". У двух нядаўніх матчах Алене былі нанесеныя траўмы — саперніцы білі яе проста ў твар. У адным выпадку давялося накладваць швы (на здымку). Верагодна, гэтыя здарэнні і падштурхнулі беларуску на вяртанне ў Турцыю. Да таго ж яна хоча дапамагчы камандзе, якая цяпер перажывае не лепшыя часы, знаходзіцца на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы турэцкага першынства.
Фота з сацыяльных сетак.