Беларуская біятланістка Алімбекава змяніла прозвішча

Дынара Смольская / БЕЛТА
Дынара Смольская / БЕЛТА

Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава змяніла прозвішча. Цяпер яна Смольская, будзе выступаць пад прозвішчам мужа. "Спадзяюся заўзятары мяне пазнаюць", — кажа яна ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Алімбекавай 27 гадоў. Яна нарадзілася ў Казахстане (бацька — казах, маці — беларуска). Калі ёй было тры гады, сям'я пераехала ў Беларусь. Алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў жаночай эстафеце.

Дынара Алімбекава (Смольская) — падпісантка праўладнага ліста спартсменаў. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і яе муж, біятланіст Антон Смольскі. Нядаўна ён атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі спецпрэмію "Беларускі спартыўны Алімп", а таксама букет для жонкі.

Беларускі біятлон знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. Смольскія могуць выступаць толькі ў Беларусі ці ў Расіі. Таму заўзятары могуць і не заўважыць змены прозвішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі