Беларуская чыгунка за паўгода аштрафавала амаль 4 тысячы “зайцоў”

Беларуская чыгунка за паўгода аштрафавала амаль 4 тысячы “зайцоў”

За першае паўгоддзе гэтага года кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі злавілі амаль 4 тысячы “зайцоў”. Як паведамляе прэс-служба Белчыгункі, асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыпала 96,6% ад агульнай колькасці праверак.

За безбілетны праезд аштрафавалі 3835 грамадзян, на 443 склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні. За курэнне ў забароненых месцах аштрафавалі 594 чалавекі.

Сума спагнаных штрафаў склала 69,3 тысячы рублёў.

Белчыгунка плануе ўзмацніць кантроль аплаты праезду ў цягніках. Запланаванае правядзенне штотыднёвых поўных групавых праверак з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і ваенізаванай аховы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі