Беларуская міліцыя дапамагае разгрузіць склады дзяржпрадпрыемстваў

Усе намаганні вырашыць актуальную праблему беларускай эканомікі не далі заўважнага выніку. Нават нягледзячы на задзейнічанне адміністрацыйнага рэсурсу. Аляксандр Лукашэнка пагражаў, што калі да канца 2013 года ўрад не разгрузіць склады і не прыме меры па пагашэнні дэбіторскай запазычанасці, то ў адстаўку будзе адпраўлены і прэм'ер Міхаіл Мясніковіч, і яго намеснікі (гл. відэа).



Як інфармуе "Ежедневник", у такой сітуацыі ўрад упершыню ў гісторыі Беларусі мог пайсці на "сілавыя метады" для разгрузкі складоў дзяржаўных прадпрыемстваў. У выніку, у справаздачах, якія дасылаюць у МУС розныя падраздзяленні, пачалі з'яўляцца згадкі пра тое, як міліцыянты дапамагаюць разгружаць склады.



Як прыклад, электроннае выданне прыводзіць сітуацыю, як Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі прымушае Гомельскую філію "Белтэлекама" разарваць дамову з прадпрыемствам "БелТэхСувязьДэталь" і заключыць яе з прадпрыемствам "Прамсувязь" на суму больш за 11,5 млрд рублёў. Але далей праваахоўнікі робяць усё магчымае, каб "БелТэхСувязьДэталь" купіла ў "Прамсувязі" прадукцыю і дапамагло ў разгрузцы складоў. Былі заключаныя адпаведныя дамовы, паводле якіх першае прадпрыемства купіла ў другога аптычныя размеркавальныя шафы на агульную суму 405 млн рублёў.


Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі