Беларуская мытня выявіла схему перапраўкі санкцыйных польскіх яблыкаў у РФ

Польскія яблыкі

Польскія яблыкі / customs.gov.by

Амаль паўтары тысячы тон польскіх яблыкаў незаконна ўвезлі ў Расію, кажуць беларускія мытнікі. Паводле дакументаў яблыкі былі малдаўскія і ехалі (паводле дакументаў) у Кыргызстан і Казахстан. Але насамрэч машыны загружаліся ў Польшчы, а разгружаліся на адным з рынкаў у Расіі.

Беларускія мытнікі накіравалі запыт у Малдову. Там расказалі, што яблыкі з гэтымі перавозчыкамі не адпраўлялі, а польскія грузавікі, у якіх перамяшчалася садавіна, на тэрыторыю краіны не заязджалі.  

У схеме ўдзельнічалі 19 польскіх перавозчыкаў. З падробленымі суправаджальнымі дакументамі і фітасанітарнымі сертыфікатамі яны паспелі перавезці 70 партый. Агульны кошт увезенай у абыход забаронаў і абмежаванняў садавіны перавысіў 4 мільёны беларускіх рублёў. Супраць перавозчыкаў пачалі адміністрацыйныя працэсы за "недэклараванне або падачу недакладных звестак пра тавары". Іх транспарт арыштаваны — дзеля забеспячэння выплаты штрафу.

Забарона на ўвоз шэрагу прадуктаў харчавання, у тым ліку гародніны і садавіны, з заходніх краінаў Расія ўвяла яшчэ ў жніўні 2014 года, пасля таго як заходні свет асудзіў яе дзеянні ў Крыме і на Данбасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі