Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае тры кітайскія прэміі
Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае тры кітайскія прэміі — Шанхайскага і Пекінскага кніжных кірмашоў і прэмію Вэньцзінь, якая лічыцца найважнейшай літаратурнай узнагародай у Кітаі. Нобелеўская лаўрэатка знаходзіцца ў КНР з дзесяцідзённым візітам. Алексіевіч стане госцяй двух кніжных кірмашоў, дзе будуць прэзентавацца пераклады яе кніг на кітайскую мову. Таксама запланаваныя сустрэчы з кітайскімі пісьменнікамі і крытыкамі, інтэрв'ю для тэлебачання і прэсы, інфармуе Радыё Свабода.
Вядома, што на 20 жніўня запланаваная сустрэча Святланы Алексіевіч з кітайскім пісьменнікам Мо Янем, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі 2012 года. 26 і 27 жніўня пісьменніца сустрэнецца з міжнародна прызнанымі кітайскімі пісьменнікамі Янь Лянькэ, Юй Хуа і Лян Хун.