Беларуская спявачка выйграла конкурс X Factor у Рызе
Беларуская спявачка Кэці (Kattie) 16 снежня выйграла конкурс X Factor у Латвіі. У суперфінале яна была прызнаная найлепшай па выніках глядацкага галасавання, піша sb.by.
Нашай суайчынніцы ў суперфінале супрацьстаялі квартэт "Baritoni", які заняў другое месца, і гурт "Radio Trio", які апынуўся трэцім.
У паўфінале Kattie спявала песню па-латышску. У суперфінале яна выканала "From This Moment" Шанаі Твэйн, а перад гэтым выканала песню з мюзікла "Зорка нарадзілася" (у дуэце з Артурсам Груздзінсам).
Гэта першая для Беларусі перамога ў конкурсах X Factor. Kattie атрымала 10 000 еўра і эксклюзіўны кантракт з гуказапісвальным лэйблам Sony Music.