Беларуская стужка да Дня перамогі каштуе 10 тысяч, кітайская — 5

Стужку з яблыневай кветкай у колерах афіцыйнага сцяга Беларусі запусцілі, як альтэрнатыву "георгіеўскай". Адзін з ініцыятараў — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ). Вырабляе святочную сімволіку магілёўскае прадпрыемства ОАО "Лента". Па інфармацыі Еўрарадыё гэтыя стужкі абавязваюць набываць некаторыя гандлёвыя сеткі.


На "Ленце" стужку ацэньваюць у 10200 рублёў, калі спрабуем замовіць. І абяцаюць якасны матэрыял. Спачатку прадаўцоў Камароўскага рынку хацелі упрыгожыць стужкамі з Магілёва. Але набылі кітайскія ў "Белсаюздруку", бо каштуюць танней — 5200.


"Мы розныя прадпрыемствы глядзелі, але танней за ўсё ў шапіку, магу патлумачыць дзе", — тлумачаць на Камароўцы.


У шапіку "Белсаюздрук" па праспекце стужак за 5200 ужо няма, разабралі. Завозяць танныя стужкі з Кітая, імпартуе фірма "Ратексбел".


"У нас крамы набываюць, паліклінікі, камітэты, БРСМ", — пералічваюць тых, хто замаўляе кітайскую стужку у "Ратексбел".

"Уся кітайская прадукцыя таннейшая, і ў нас сучасная тэхналогія і матэрыял, — тлумачаць кошт на "Ленце"Усё разлічваецца з улікам нашых затрат".


Атрымліваецца, зрабіць стужку з яблыневай кветкай і прывезці да Дня перамогі танней з Кітая. Сёлета, дарэчы, Мінск упрыгожваюць менавіта такой стужкай, "георгіеўскіх", прынамсі ў цэнтры, няма.

Фота 1: infoaccent.net, фота 2 - з сацсетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі