Беларускі барэц Кірыл Грышчанка заваяваў “золата” Еўрагульняў
Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Грышчанка заваяваў “золата” Еўрагульняў. 30 чэрвеня ў вырашальным паядынку ў вагавай катэгорыі 130 кг ён перамог прадстаўніка Грузіі Якоба Каджая — 5:1.
Сёння беларусы атрымалі яшчэ некалькі ўзнагародаў ІІ Еўрапейскіх гульняў. “Срэбра” дасталася барцу грэка-рымскага стылю Аляксандру Грабовіку і баксёру Уладзіславу Смяглікаву. “Бронза” ў гімнастаў Анастасіі Алістратавай і Андрэя Ліхавіцкага.
Велагоншчыца Таццяна Шаракова стала чэмпіёнкай у індывідуальнай гонцы пераследу на трэку.