Беларускі экіпаж Вязовіча на дзясятым этапе "Дакара" ўвайшоў у тройку лідараў

Беларускі экіпаж Вязовіча на дзясятым этапе "Дакара" ўвайшоў у тройку лідараў

На дзясятым этапе марафона "Дакар" беларускі экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча фінішаваў трэцім, інфармуе БЕЛТА. Нашы суайчыннікі толькі на 11 хвілінаў адсталі ад пераможцы Тоні ван Генугтэна з Нідэрландаў на Iveco: ён паказаў вынік 5 гадзін 31 хвіліна 49 секундаў.

Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага фінішаваў сёмым, Аляксандр Васілеўскі завяршыў гонку дванаццатым.

У каментары журналістам Вязовіч распавёў, што на дзясятым этапе яго экіпаж трапіў у складаную сітуацыю, у якой дапамагла расійскай каманда "КамАЗ" Антона Шыбалава

"Першым нам паспрабаваў дапамагчы Артур Ардавічус, але не атрымалася. Да нашага здзіўлення і бязмернай удзячнасці нас выцягнуў Антон Шыбалаў, правазіўшыся хвілін 15-20. Калі б не ён, мы б чакалі нашых хлопцаў вельмі доўга, улічваючы іх месца ў стартавым лісце на дзень. Мы вядзем барацьбу з іншымі экіпажамі "КамАЗ-майстар", але ўчынак экіпажа Шыбалава быў вельмі высакародным, ён нас не пакінуў у бядзе, праехаўшы міма. Паважаная каманда вядзе сумленную барацьбу на трасе, і калі і хочуць выйграць, да прыкладу, у нас, то хочуць гэта зрабіць у сумленнай барацьбе — за што ім дзякуй!" — цытуе словы Вязовіча by.tribuna.com

Беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі-рэйдзе "Дакар" ў сёмы раз.

Марафон сёлета праходзіць па тэрыторыі трох краін — Перу, Балівіі ды Аргенціны. Завершыцца гонка 20 студзеня ў аргенцінскай Кордабе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі