Беларускі МЗС гатовы дапамагчы наладзіць адносіны паміж Расіяй і Украінай
Пра гэта ў каментары Еўрарадыё заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.
Еўрарадыё пацікавілася, ці прызнае наша краіна вынікі крымскага рэферэндуму. Прадстаўнік МЗС кажа, што сёння ўсе спрэчныя пытанні павінны вырашацца дыпламатычнымі сродкамі, без сілавога супрацьстаяння.
Дзмітрый Мірончык: “Беларусь зацікаўленая ў стабільных палітычных, эканамічных і гуманітарных адносінах з нашымі суседнімі братэрскімі краінамі. Гатовыя прыкласці ўсе магчымыя з нашага боку намаганні для таго, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расіяй у нармальнае рэчышча. Мы заўсёды казалі пра тое, што неабходна знаходзіць варыянты для ўрэгулявання пытанняў дыпламатычнымі сродкамі, праз дыялог. І не дапускаць сілавога супрацьстаяння ні з аднаго боку”.
На заўвагу карэспандэнта Еўрарадыё, што ў адказе не прагучалі словы наконт прызнання вынікаў крымскага рэферэндуму, дыпламат адказаў, што гэта і быў адказ на зададзенае пытанне.
Фота — apikabu.ru