Беларускі праект Kino-mo выйграў у конкурсе брытанскіх стартапаў

Беларусы Кірыл Чыкеюк і Арцём Ставенка са сваім стартапам Kino-mo сталі пераможцамі прэстыжнага брытанскага конкурса стартапаў Pitch to Rich 2015, арганізатарам якога выступае кампанія Virgin Group, якая належыць мільярдэру Рычарду Брэнсану.

На конкурсе хлопцы прадставілі 3D-экран для лунаючых праекцый, які дазваляе праецыраваць трохмерныя выявы на паветра. У якасці прыза за перамогу Kino-mo атрымаюць маркетынгавую кампанію на суму 150 тысяч фунтаў, паведамляе партал dev.by.

Кірыл Чыкеюк (зправа) і Арцём Ставенка

Чыкеюк і Ставенка перабраліся ў Вялікабрытанію ў 2008 годзе, пасля заканчэння беларускіх ВНУ, каб працягнуць вучобу. Першапачаткова яны займаліся распрацоўкай лічбавага праектара, які выкарыстоўвае ў якасці празрыстага дысплея веласіпеднае кола. У 2012 годзе каманда перамагла з гэтай ідэяй на прэстыжным тэлешоў “Dragon's Den”, аднак ад інвестыцый у памеры 150 тысяч долараў хлопцы адмовілася, каб не перадаваць інвестарам 40% долі ў праекце. У тым жа годзе тэхналогія ўвайшла ў топ-100 лепшых інавацыйных праектаў Вялікабрытаніі. 

Беларускі праект з галаграмамі выйшаў у фінал брытанскага конкурса

Фота: Andy Fishburn via Twitter, dev.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі