Беларускі рубель 14 красавіка зноў умацаваўся да ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія прайшлі 13 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,4613 да 2,4535 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,6963 да 2,6824 беларускага рубля. Наніз ідзе і курс расійскай валютф: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3447 беларускага (у панядзелак — 3,3474).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,24%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.