Беларускі рубель падае на старце таргоў на валютнай біржы

Таргі па расійскім рублі на беларускай валютнай біржы сёння наогул не праводзяцца / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Таргі па расійскім рублі на беларускай валютнай біржы сёння наогул не праводзяцца / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Таргі на беларускай валютнай біржы пачаліся з істотнага падзення беларускага рубля. Даляр вырас у кошце адразу на 14 капеек — да 2,778 рубля, еўра падаражэў на 12 капеек і каштаваў на момант адкрыцця таргоў 3,115 рубля. Праз паўгадзіны кошт даляра перавысіў 2,8 рубля, еўра ўзяў планку ў 3,14 беларускага рубля.

Таргі па расійскім рублі сёння наогул не праводзяцца. Раней раніцай таргі на Маскоўскай біржы спынялі на некалькі гадзін. Расійскі рубель падае. Пасля паўторнага адкрыцця таргоў кошт еўра вырас да 100 расейскіх рублёў, за даляр давалі больш за 89 рублёў.

Падзенне расійскага, а следам і беларускага рубля адбылося пасля пастановы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пачаць вайну. Мінулай ноччу ён звярнуўся да грамадзян сваёй краіны і абвясціў пра пачатак "спецыяльнай ваеннай аперацыі". Пасля чаго пачалося ўварванне расійскіх войскаў у Украіну.

Белорусский рубль падает на старте торгов на валютной бирже
Курсы валют на таргах Беларускай валютнай біржы / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі