Беларускі рубель рэзка патаннеў на таргах 9 сакавіка
Банкі ўжо прадаюць долары па 2 рублі 40 капеек за $1.
Беларускі рубель абваліўся 9 сакавіка 2020 года ў пачатку таргоў, якія праходзяць на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара за першую гадзіну таргоў дадаў амаль 10 капеек (+4,02%), курс еўра — 15 капеек (+6,22%).
Таннее на старце таргоў толькі расійскі рубель. Ён страціў 4,68%, гэта значыць раніцай 9 сакавіка за 100 расійскіх рублёў даюць на 15 беларускіх капеек менш, чым дзень таму.
Аналітыкі тлумачаць падзенне беларускага рубля падзеннем расійскага, якое, у сваю чаргу, звязваюць з тым, што на сусветных рынках таннее нафта. На выходных сарваліся перамовы АПЕК і Расіі аб скарачэнні аб'ёмаў здабычы нафты, што негатыўна адбілася на цане "чорнага золата".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.