Беларускі тэнісіст Ілля Івашка прабіўся ў асноўную сетку "Ралан Гарос"
Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (119-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Францыі, перадае БЕЛТА.
У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку 24 траўня наш суайчыннік выйграў ва ўкраінскага тэнісіста Сяргея Стахоўскага (129) — 6:4, 6:7, 6:2.
Перад гэтым Івашка перамог партугальца Жаао Дамінгеша (210) — 7:5, 7:5, а потым выйграў у харвата Віктара Галовіча (180) — 6:2, 7:6.
У асноўнай сетцы жаночага адзіночнага разраду "Ралан Гарос" будуць змагацца тры беларускія тэнісісткі: Арына Сабаленка (48), Аляксандра Сасновіч (52), Вікторыя Азаранка (82).
Матчы асноўнага этапу гэтага турніру пачнуцца ў Парыжы 27 траўня, а завершацца 10 чэрвеня.