Беларускі выбар: мы ў рай ці проста здохнем?
І ЗША, і Расія абяцаюць бараніць тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальны суверэнітэт Беларусі. Па словах памочніка дзяржсакратара ЗША Уэса Мітчэла, у тым ліку і беларускі суверэнітэт з’яўляецца “самым надзейным бастыёнам супраць расійскага неаімперыялізму”. У сваю чаргу, пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч заявіў, што напад на Беларусь будзе расцэнены Масквой “як напад на Расію з усімі наступствамі”.
Чаму ЗША і Расія нечакана ўстурбаваліся тэрытарыяльнай цэласнасцю Беларусі? Чаго больш у такой сітуацыі: небяспекі ці спакою для нацыянальнага суверэнітэту Беларусі? Хто будзе нас бараніць у выпадку знешняй небяспекі, вырашылі за нас ці Беларусь раней ужо сама зрабіла свой выбар?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік старшыні партыі "Беларускі народны фронт" Аляксей Янукевіч і намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.